Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НЕ IСНУЕ РУЖ БЕЗ ШЫПОЎ

Яшчэ не ацэнена

Белыя ружы – сонейка ў сцюжу.
Белыя ружы – шчасце ў вачах.
Белыя ружы – зоркамi кружаць.
Белыя ружы – кветкавы пах.
Прыпеў:
Ў ружоўнiку руж без шыпоў не бывае.
Сум без кахання – песня без слоў.
Кожны ў свой час сэрцам пазнАе,
Што не бывае руж без шыпоў.
Руж без шыпоў ўсё ж няма,
I не шукайце iх дарма.
Колькi на свеце розных сартоў –
Не iснуЕ толькi руж без шыпоў!
2.
Жоўтыя ружы – золата колер.
Жоўтыя ружы – водгук струны.
Жоўтыя ружы – сонца наўкола.
Жоўтыя ружы – подых вясны.
3.
Ружы чырвоныя – сымбаль кахання.
Ружы чырвоныя – суму канец.
Ружы чырвоныя – да вiншавання.
Ружы чырвоныя – шлюбны вянец.