А не хапае адзінага — часу,
Вось і шукаеш яго да зьнямогі.
Толькі дарэмна, бо рэшткі запасу
Зноўку ў мяне забіраюць дарогі.
Марна зацятую долю аспрэчваць,
Дзе засьвіціўся прагал за
прагалам.
Радасна грэцца шэптам
сустрэчным:
«Божачка,
як я засумавала...»