Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не рві, салоўка, сэрца мне!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не рві, салоўка, сэрца мне
сваёю страсцю салаўінай!
Не расчуляй да слёз, о не! —
вось так і ён спяваў і... згінуў!

І болей шчасце не прароч—
і не цёцёхкай, і не ценькай!
Дай мне забыць пра тую ноч:
калі са мною быў мілЕнькі!

Па ім сумуе лес і гай,
бярозкі плачуць і яліны...
Малю, хоць ты не выклікай
амаль забітыя ўспаміны!

Што з намі сталася, чаму?
За што — такія вось пакуты?
На мілым — "клінам свет". Яму
і ў снежні — май, а мне... ўсё люты.

Гляджу — а свечка у акне
маім не грэе і не свеціць...

О любы!

Досіць
для мяне
таго, что ты...

ты ЁСЦЬ на свеце!