"Не спяшай"
Год за годам пралятае
Нібы птушка ў вышыні
Есць на небе хто гартае
І адлічвае нам дні
Есць у бога свае думкі
Ен падводзіць усе рахункі
І ніхто яму не раіць
Каго браць,каго аставіць
У былое не вярнуцца
Можна толькі азірнуцца
Праз туман гадоў і хмары
Бачны казачныя мары
Там ад роднага парога
Уецца стужкаю дарога
Ты спяшаў па ей заўжды
Абганяючы гады
Доўг сплаціў,усім аддаў
Што даваі і што браў
Кінь свой смутак і трывогу
Дзень пражыў і дзякуй богу!