Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сышліся

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Можа, й вы былі на тым вяселлі,
Бо ж бываюць супадзенні часам:
Полька ўсіх кружыла ў каруселі,
Аж ляцелі іскры з-пад абцасаў.
А калі крычалі госці "горка"
І ад шчасця шчокі палымнелі,
Быў жаніх гатовы з неба зорку
Маладой пакласці на калені.
І бацькам суцешна, што ў акрузе
Не было такой прывабнай пары.
Верылася: ў радасці і скрусе
Ім ісці да запаветнай мары.
...А нядаўна чую: развяліся
Пасля нейкай дробязнай сутычкі.
Норавамі, бачыш, не сышліся -
Розныя характары і звычкі.
Што згарэла, больш не загарыцца:
Дзве душы - і кожная пустая.
І бацькам няма чым ганарыцца,
І дзіця сіроткай падрастае.
Я не распачаў бы і гаворку,
Ды хачу агучыць меркаванне:
Не дары каханай з неба зорку -
Адчувай адказнасць у каханні.