Не знае світання, не знае змяркання
Гарача-кіпучая страсць.
І зноўку сустрэча, і зноўку расстанне,
Каханне — для сэрца напасць.
І як яно, беднае, сэрца трывае,
Трымціць і, здаецца, сарвецца ўраз.
І полымя слоў нам душу сагравае:
Дрыготкіх тры словы кахання ў адказ.
Мы песцілі іх і ў сэрцы насілі,
Штодня сагравалі цяплом пачуцця.
І зараз няхай прагучаць над усімі
Тры словы любові, бо ў іх сэнс жыцця.