Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

небавока

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Пазірае на нас звысоку
шэра-сіняе НЕБАВОКА,
не стамляецца, не міргае,
бо павейкаў яно не мае.
Ад стварэння за намі сочыць
днямі светлымі,
цьмянай ноччу.
Як падлічыць усе правіны –
зарыдае слязой дажджынай.
Як жа моташна НЕБАВОКУ
з усюісным яго звышзрокам!
…і на мой светлы твар, дарэчы,
крыху ўпала яго сінечы.