Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Небясьпека

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
                              Міхайлу Шаўчэнку

Зноў на праспэкце — 
Паводка дзявочая: 
Сьмех мілагучны, надзей галасы. 
Дзіўна, але Дастаеўскі ня збочвае 
З памяці тут — у разгуле красы.

Клясыку веру, а існасьць упартая 
Тое прароцтва ўспрымае, як ёсьць: 
Можа ўратуе ўвесь сьвет, 
Ды інфарктамі 
Век мой уласны 
Даб’е прыгажосьць. 

Згінуць заўчасна баюся да змогі я, 
Нават калі б мне сьвяціў маўзалей... 
Рыжавалосыя і даўганогія, 
Вы аббягайце мяне, як далей!