Жаночы неглюбскі строй выяўляе
сабой жанчыну як усясвет.
— На тым свеце нявема што будзіць,
а тут жывем, красуемся, самаволь-
нічаем.
Ярына Тарасенка, 98 год
Хусціна з наміткаю — сонца
з месяцам русым касы.
Зоркі-пяцёркі і кікіцы —
у паяску кутасы.
Белае неба кашулі
«крыжам» ад шыі да ног
ўзорам ахоўных мядзведзяў
зачаравана па швох.
Перажагнаная тройчы,
каб не склялі, не ўраклі,
крацястае мора панёвы
падвязана паскам зямлі.
Збочце, галактыкі цемры!
Наша дыхнула зара.
У подданства?
He — на звыцяжства
рукі жанчына ўзняла!
Кшталты душы — у пятнаццаць
мільярдаў светавых год.
Што, як будзе зноў пачынацца?
Спачатку дадумае стод.
З болю сусвет не ўмірае.
Чаму быць — то вып'ем да дна.
I на ўсе мірыяды распаўшыхся пар
лішняя долька адна.
I па-над чорным праломам
адчаю
Чарнобыля дно.
У Ветцы паморак да зорак.
Цечы кранцоў не відно.
Перад астральнымі прорвамі
праца не валіцца з рук.
Мучыцца самазнішчэннем?
Змаганне — ратунак ад мук.
Кветкай вясновай, нядзеляй,
прыбраная ў неглюбскі строй,
дачка Беларусі,
Надзея,
чаруе красой маладой.