Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неспадзявана рыпнуць дзверы...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Неспадзявана рыпнуць дзверы
I моўчкі выпусцяць мяне.
Марозны ранак, ранак шэры
Мяне за плечы ахіне.

Раскоціцца абрус-дарога:
Ідзі, ступай у белы свет.
Хай паласне цябе трывога,
Астудзіць галаву як след.

А болем зойдзешся пасля —
Назад захочаш азірнуцца.
Такая круглая зямля —
З самім сабой не размінуцца.