Незразумелыя іншымі, дзіўныя
Выразы, вобразы, рухі і спеў.
Вершы кранальныя, вочы нястрымныя...
Што было б далей, калі б ты паспеў?
І вось ты раптам ужо далёка.
І лёгка гутарыць няма с кім...
Зялёнай плямай кранешь за вока
І тое зрэдку... зрэдку зусім.