Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

«Ніхто!»

Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)
«Ніхто!» —
Гэта слова ня ведае страху,
Прыйшло і сказалася,
З тым і жыву.
Яго прамаўляю, нібыта на плаху
З адчайнай пакорай кладу галаву.

«Ніхто!» —
Гэтым словам я час затрымаю,
Які можа стукнуць зьнянацку ў
                                            акно
I вестку прынесьці, што доля 
                                           зямная
Зьлілася раптоўна ў імгненьне
                                          адно.

Але і тады, як мяне ўжо ня стане, 
Калі дождж са сьнегам
                                  спаткаюцца, то 
Табе на зьмярканьні або на
                                  сьвітаньні 
Успомніцца ўпэўнены голас: 
«Ніхто!»