Восеньскія хмары,
Голыя галіны.
Захілілі мары
Думкі-павуціны.
Што было і будзе,
Можа не са мною.
І кім будуць людзі
Праз зіму - вясною.
Калі сціхне сцюжа
І марозны вецер,
Я прайду ў вагон
Па нумарным білеце.
Толькі не дадому
Зноў імкнецца сэрца -
Да яе, што ўзімку
Памагла сагрэцца.
Чыіх слоў пяшчота
Мне свяціла ўночы,
І чые слязінкі
Мне траплялі ў вочы.
Чыіх вуснаў усмешка
Мне трызнілась ўсюды,
Пакідая радасць
Поўнай амплітуды.
Але ўсё ня важна,
Калі я з табою
Прачынаюсь побач
Праз зіму - вясною.