Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новыя грошы

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)

Як у нас рублі, капейкі!
Грошы новыя у нас!
Закрывай ад шчасця вейкі,
Новая валюта – клас!

Зіхацяць адметным бляскам,
На паветры шапацяць,
У кішэні звоняць з ляскам,
Прыгажосць – не перадаць!

Ёсць рубель, ёсць два, чырвонец
З Еўфрасіннеўскім крыжом.
Гэй, эстонец! Гэй, японец!
Мы валюту зберажом!

Маем мы такія грошы,
Што зайздросцяць нам усе!
Нават сябрукоў харошых
Крыўда нейкая трасе!

Немцы скрыгацяць, палякі,
А расійскі прэзідэнт
Праз грашовы нашы знакі
Разгубіўся бедны ўшчэнт…

Так усталявалісь курсы,
І адкрылась ясна ўсім:
Тры капейкі беларускі
За раісйскі рубль адзін!

Тут жа беларусы шчыра
Накуплялі гаманцоў,
Каб не выпадалі з дзірак
Ўзоры новыя зайцоў!

Ўсё так ладна, добра, гладка,
Толькі ў крамах перапуд,
У касіраў не ў парадку
Курсы новыя валют.

І сядзяць, пыхцяць дзяўчаткі,
Лічуць грошыкі як след,
Каб не прамінуць з аглядкі
Лічбы новенькіх манет.

Пакупнік! І ты будзь пільным!
Не уводзь касіра ў зман!
Не балакай па мабільным,
Побач з касай, Стась, Іван!

Беларусы ўсім вядомы
Ветлівасцю, дабрынёй,
Не штурхайся, незнаёмы
З незнаёмым, будзь як свой!

Міне час, прывыкнем неяк,
Да валюты новай мы,
Толькі ж не губляй капеек!
Ты ўжо вырас, не малы!