Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ну вось — і дрэвы пасівелі...

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Ну вось — і дрэвы пасівелі
сваёй звычайнай пазалотай.
Канец жыццёвае кудзелі —
спыненне руху калаўрота.

I тчэ забыўшая дзясніца
ўсё тыя ж кветкі — васілёчкі...
Ды ёй жа гэта толькі сніцца —
душа даўно ўжо збегла ў прочкі.