Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ня трэба мне грошай

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Ня трэба мне грошай , ня трэба мне славы,
Хачу каб са мной размаўлялі дубравы.
Чуць часам хачу я бабуліны словы,
Якія натхнялі з любоўю да мовы.

Ня трэба мне шчасця, ня трэба мне долі,
Хачу толькі келіх свабоды ці волі.
У гэтай краіне жабрак я не першы,
Свой крыж буду несці, складаючы вершы.

Ня трэба мне сонца, не трэба мне неба,
Хачу толькі лусту духмянага хлеба.
Быць хочацца ветрам вандроўчым у полі,
Каб штосьці сказаць: "Гэй ,братове, даволі"!