Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І ня трэба смяяцца

Сярэдняя: 4 (1 голас)

І ня трэба смяяцца,
Тут жа лютасць сваю выяўляць.
Давядзецца растацца:
Гэту думку пара ўсведамляць

І настрою разбітыя рытмы,
І турботы застылай душы,
І чакання дарэмнага сутнасць...
Ды і сам ці ўсё добра пражыў?

З гэтым трэба змірацца,
Бо і светлых дастала хвілін...
Не патрэбна чапляцца,
Выцякае хвілінамі сплін.

Усё ж не трэба смяяцца,
Як і лютасць сваю выяўляць.
Марнатраўна баяцца,
Бо няма ўжо чаго і губляць...