Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Ода" суседскім курыцам

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Уголас, як трэба,
з выразам
(лоб па-акторску хмурыўся)
чытала Аўдоцця Вы΄рава
“оду” суседскім курыцам.

У одзе той доўгай,
пафаснай,
складзенай на гародзе,
усе-усе ўзгадала іх пакасці…
Не-не, прабачце!
Подзвігі!

Усходы кропу -
знявечаны,
кветкі -
ушчэнт зламаныя,
гурок з бокам пакалечаным,
ягадкі пакляваныя.

Куры стаялі.
Слухалі.
Гэта аб іх?
Цікавенька!
Потым пад плот патру΄халі.
Ад бяды да΄лей... жва΄венька.