Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О,колькі раз прасіла прабачэння...

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

О,колькі раз прасіла прабачэння,
Чакала, быццам хворы, паляпшэння
І мерыла я крокамі пакой.
У тварах у чужых шукала рысы,
У постацях знаходзіла абрысы,
А сэрца гаварыла ўсё - не той.

Начэй бяссонных колькі - не лічыла
І слёз гаротных акіян праліла,
І на жыццё махнула я рукой.
Мяняліся каханкі, як пальчаткі,
Было ўжо не балюча і не гадка...
А сэрца мне шаптала ўсё - не той!

Сама сябе ў ахвяру прынасіла,
Здавалася, што не стае мне сілы
Спачатку пачынаць гульню з табой.
І вось, калі надзея ўжо прапала,
Калі каханне на зары сканала,
Мне сэрца, здрыгануўшыся, сказала:
- Ты дачакалася, бяры, ён твой!