Па
Прыступках
Я
Сыходжу
Ў
Падвал
Тваёй
Душы
Але ўсё ж мне бачна сонца,
Свеціць месяц у начы
Усё
Глыбей
Вядзе
Дарога
Ў
Бясконцасці
Душы
У сэрцы лёгкая трывога –
Небяспечныя шляхі
Дзесьці
Побач
З
Тваім
Сэрцам
Я
Шукаю
Ў
Душы
На адзінае пытанне
Мне сумленна адкажы
Ці
Ў
Мяне
Ты
Закахана?
Я
Пытаюся
З
Глыбінь
Ты адказваеш – кахаю,
Я ў адказ кажу:
- Амін!