Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па слядах

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
"Не пі, сыночак!"— бацька вучыць сына. — Віно, гарэлка, піва — гэта зло. Любі людзей, заўсёды будзь гасцінным, але не пі, каб гора не было." Малеча ж так "налётаўся", што ў словы нырнуў бы ў калыханкі вадаём: на міг заплюшчыў вочы— і гатовы— і спіць ужо на ложку крэпкім сном. Ну й добра! Бацька — ў боты — і за дзверы— і ў бар, каб там з сябрамі "пасядзець". Яны, калі і п'юць, дык знаюць меру і вопыт маюць— як не "акасець". "Кульнулі" раз, другі, яшчэ "дадалі"... І раптам... Што такое? Хлапчанё! Ягоны бацька ў стане "халі-галі" пад стол хавае штоф — пітво сваё. "А Божа ж мой! Па снезе — гэткі голы? Адкуль ты ўзяўся, сынку? Вой, бяда!" А сын стаіць... як здзіўлены анёлак: "Я, тата, па тваіх ішоў слядах..." Kids Footwear Online