Па сцяжынках віхлястых вечнасці
у адных супярэчнасцях
ў беспрасвет мяне доля нясе… —
Не такі ж, як усе!..
Дзівачок, наіўняк,
не выношу хлусняк,
здрады хітрыя… —
шэрасць я прыкрая!..
Словам, не зразумелы я,
хто ў распутстве ап’янелыя… —
мітуслівыя, як мурашы…
І стаіўся агмень душы!..
Не такі, як усе…
Завірухамі і па расе
шлях згублю і шлях зноў адшукаю… —
бо, я светлае знаю!..