Пачынаецца
ў паэзію дарога
З працы над сабою
перш за ўсё,
А яшчэ
з акрайчыка ржанога,
Што прылёг
на зрэбным абрусе.
Пачынаецца
ў паэзію дарога
З песень,
што спявалі за сялом,
З роднага
бацькоўскага парога,
За якім
спрабуем мы крыло.
Пачынаецца
ў паэзію дарога
З мовы той,
што маці нам дала,
З дуба абгарэлага,
старога,
Што вятры капышуць
ля сяла.
Пачынаецца
ў паэзію дарога
He са слоў
пустога языка,
А з грудзей,
дзе сэрца ўсю трывогу
Вылівае
ў песеннасць радка...
Дык пішы, паэт,
каб верша куля
Прабівала
чэрствасці браню,
I ўзляці высока,
каб адчулі
Твае крылы
неба і зямлю.