Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пад стук колаў...

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Пад стук колаў...
***********************************
Мільгаюць станцыі, прыпынкі,
Грукоча коламі цягнік.
У вальсе кружацца сняжынкі.
Схаваўся ў хмары маладзік.

А за акенцам паступова
Радзее шэра-сіні змрок.
Спяшае нарадзіцца новы
Марозны студзеньскі дзянёк.

У белых футрах дрэмлюць дрэвы.
Вакол спакой і цішыня.
Не чутна ўжо птушыных спеваў.
Мароз кусаецца штодня.

Што ні кажы, зіма ні мамка -
Не будзе жарты жартаваць.
Яшчэ наладзіць нам гулянку,
"Папесціць" сёлета, відаць...
8.01 - 2016 г.