Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Пад знос"

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

"Пад знос"
Як носіць нехта рэч якую
Насіў ен думку вось такую:
Сваю хаціну,што старэе
Змяняць на штосьці панавее
Вакол стары мікрараен
"Пад знос"папасьці марыў ен
Не часта,скажам так,бывала
Што ваша думка ў цэль трапляла
Ішлі гады і напіралі
Як у бязконцым моры хвалі
Унукі есць і сам стары
Жыцьця адбіткі на твары
Аднойчы вестка ад суседа
(Зайшоў парадаваць ей дзеда)
"Пад знос" папалі,высяляюць
Цераз нядзелю пачынаюць..
Прыйшла пара і развітання
З былым апошняе спатканне
Дзядок,разгублена ля хаты
Глядзіць як рушаць усе вакол
Ламаюць плот,зразаюць вішню
Пялесткі сыплюцца на дол
Сякуць сякерай бэз пахучы
Нясуць і складваюць у кучы
Трашчыць сцяна і дах упаў
Стаяў дзядуля,успамінаў...
Пад гэтай яблынькай старою
Што пасадзіў сваей рукою
Не раз сядзеў,адпачываў
Ці думаў,планы намячаў
Яна вясной танула ў белым
Давала ў восень яблык спелы
Глядзіць прыветна і не знае
Што дзень апошні дажывае
Але жыцьце яшчэ тут дыша
А вецер лісцікі калыша
Зямля ляжыць,насенне просіць
Усе пад корань трактар зносіць..
Скаляць зубы гусяніцы
Гром грыміць без бліскавіцы
І не радавала сонца
Цеплы,ясны,майскі дзень
Трэсне шыба ў аконцы
Прабяжыць па твару цень
Змоўклі птушкі,адспявалі
І былое быццам скралі
Усе парушана,што міла
Куча смецьця як магіла
Дзе блукалі яго думкі
Што ен думае цяпер
І якія ў душы стрункі
Зачапіў той трактар-звер?
К вачам руку паднімае
Можа промень асляпляе?
Парушынка мо папала?
Тут прычын не так і мала..
Неяк згорбіўся,сагнуўся
Прэч пайшоў,не азірнуўся
Пыл у неба паднімаўся
Бэз пасеклі,пах застаўся...