Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагаворым?

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

— Пагаворым?
— Ну што ж,
пагаворым.
— Аб усім?
— Аб усім
і ні чым.
Пра жыццё —
пра камедзію-хорар.
І пра час —
"мільгаценнае" "hora".
Пагаворым...
І ўслых
памаўчым.

"Абкалякаем"
"майна" і "віра"
каляінаў —
жыццёвых шляхоў.
Пасмяемся-
паплачымся
шчыра.
І, спаліўшы
дзве "трубішчы"
міра,
пасумуем
над жвірам грахов.

Нарыфмуем
радкоў
летуценных:
"О, якая вакол прыгажосць!"
І, уласныя сцершы сумненні, —
як святло затуліўшыя цені —
абвясцім на ўвесь свет:
"Шчасце ёсць!"

Шчасце ёсць!
Вось яно,
паглядзі-ка
і расчуленым сэрцам адчуй:
мілы край — невялічкі й вялікі —
і ў ім — царства сонейкаў-лікаў,
што не згаснуць
ніколі
ўваччу.

І яшчэ...
як святое,
адзначым
і пазначым
любоўю сваёй:
смех задорны —
жаночы й дзіцячы
і блажэнства
абдымкаў
гарачых.

А астатняе...
верш за табой.