Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паламанаело... кры

Яшчэ не ацэнена

Паламанае крыло...
*******************************
Усё не так, як бы хацелася...
Я стала іншай і сама...
Яшчэ не чутна спеваў верасня,
А на душы даўно зіма...

Штодня віхура і мяцеліца -
Па вокны гурбы намяло.
Ляцець у вырай не асмелюся,
Бо паламанае крыло...

Сціскае абцугамі сэрцайка,
Ды я ўсміхаюся праз боль.
Папесці крыху яшчэ, лецейка,
Пабыць шчасліваю дазволь.

Пазыч пяшчоты боскай кропельку,
Хай прабачае мне зіма.
Шнуруюць пчолкі Ўздоўж і ўпоперак,
Пішчыць разгневаны камар.

І павучак не спаў да раніцы -
Прыбраў маліннік у карункі.
Як хутка добрае канчаецца -
Збірае лета свае клункі...
15.08 - 2015г