Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пальмы

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Разложысты атлас
Лістоў-далоняў вострых...
Яны віталі нас,
Як папараці сёстры.

Уражвалі ўсе дні
Красой недатыкальнай,
Сяброўкі цішыні —
Задумлівыя пальмы.

I везлі ў далячынь
Іх летуценны жаль мы...
Святлее на плячы
Узорысты цень пальмы.

Які здару я скарб
Сасне і квету мальвы?..
Згадалі ўжо амаль вы, —
Цень неўміручы пальмы!..