Патухла свечка ў цішыні,
На небе высыпалі зоркі,
Каб срэбным бляскам з вышыні
На нас кідаць свой позірк золкі.
Агонь апошні раптам згас,
Асела цемра ў росным полі.
Куды вядзеш у позні час,
Мая нялёгкая ты доля?
Гарачы воск даўно застыў,
I не казыча пах у носе,
I летні дзень сваё адбыў,
А на дварэ чакае восень.
Не вернеш даўнія гады,
Усё ў жыцці заканамерна.
Не здарыцца у нас бяды –
Жыве у нашых сэрцах вера.