Паўз могілкі мая дарога.
Штодня — заходам і світаннем.
Твой крыж вітаю адвітальна.
Даруй-даруй! Усё — ад Бога.
Рука ў жагнанні стыне строга
Над месцам нашага расстання.
А наўздагон — тваё маўчанне.
He наракай! Усё — ад Бога.
Самотных дзён у нас нямнога.
Ужо ўзыходзіць знак астральны
Над месцам нашага спаткання,
Прымі-прымі! Мяне — ад Бога.