Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перад Афганістанам

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Маці яшчэ гадавала,
Баль выпускны шчэ разлукамі
                                  не гаруніў,
А ведамства ўжо будавала
Склады пад труны.

Яшчэ хлопцаў не паслалі
Абцасам, прыкладам
                       прыціскаць чужыя буруны,
А склады ўжо запаўнялі
Пад рост малады іх труны,

А ў кожнай труне — тэма
Пра найлепшую планавую сістэму.