Перакладзі
мяне.
Перавядзі
душу маю на свой высокі бераг
праз слоў масткі
па кладачках даверу
па-над імглой забыўнасці-ракі.
Перакладзі
мяне.
Агонь звядзі –
і асвяці – па праву дабрадзея –
маю любоў
і ўскінь мае надзеі
у сінь нябёс – як белых галубоў.
Перакладзі
мяне.
Не абыйдзі
касцёр пачуццяў, думак, летуценняў.
Падкінь шчапы,
раздзьмі сваім натхненнем,
дадаўшы іскру таленту твайго.
Перакладзі
мяне.
Ды не судзі
за вугалькі – мой скарб пасляжыццёвы.
Скажы: "Амін!"
і дай нябожы слова:
что зберажэш хоць жменьку –
на ўспамін.
6.04.2014