Перакос з недахопам
дзіцячае
Бы з хмаркі зваліуся ен цемнаю ноччу
У садок завітау невялічкі каточак
Без таты і маці і нават прыпіскі
Сядзіць і дрыжыць невялічкая кіска
Пытаюць дарослыя таты і дзеці
-Калі заблудзіуся ішоу мабыць дзесці
-Ці спау ен у ложку ці кормлены з ранку
А ен усе мяу утароплена у Ваньку
Вярлявая смуглая кнопачка Светка
Не зьеушы прынесла у талерцы катлету
Чарнявая з бантамі сумная Таня
У сподку тры лыжкі смятаны
Пад’еў разгуляуся а дзеці у кола
Святочна і дружна прысутным наукола
Ды раптам інспектар настрой усім параніу
-Чаму у садзе кот ды яшчэ такім раннем
-Інструкцыя дзе дзе загадчыца у садзе
-Пакінуць пасаду ей сення ж парадзім
За лапу ката і за тым бокам плоту
Хвастом памахау- дзякуй вам за турботы
А дзеткі у плач зразумець яны хочуць
У чым вінаваты маленькі каточак?