Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перамога

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Памяць...Зноў, нібы ў тумане
Рукапашны бой узнік:
Я ў дзяцінстве летнім раннем
Чуў перадсмяротны крык.
Плыў над вёскай ад капліцы
Неймаверны гэты жах!..
Змылі з часам навальніцы
Кроў людскую на крыжах.
Ды не выкрасліць, не сцерці
З памяці не хопіць сіл
Той страшэнны шабаш смерці
Між разбураных магіл.
А яшчэ ж да перамогі
Шляхам гора і бяды
Праз пакуты і трывогі-
Кіламетры і гады.
І такі ж дайшлі да свята,
Дарагой цаной дайшлі:
Хто без бацькі, хто без брата,
Што ў чужой ляжаць зямлі.
У гаротніцы-салдаткі
Жменя жыта на муку,
А на курыцу падаткі
І на яблыню ў садку.
На дзяцей акрайчык хлеба
Ды нішчымны працадзень.
Цяжка жыць, а выжыць трэба:
Накармі, абуй, адзень.
Выжывалі з агарода,
Рвалі жылы на раллі_
Паляшуцкая парода
Сілы чэрпае з зямлі.
Аж да самай ночы праца
без кароўкі, без цягла.
Можа,песня не зламацца
Нам тады дапамагла?
Бо ж не здрадзілі мы песні,
Што ў вячэрнія часы,
Зможа хоць каго давесьці
Да няпрошанай слязы,
Што плыве і абрастае
Хорам звонкіх галасоў-
У каго душа жывая,
Сэрцы б'юцца ва ўнісон.
Праплыве яна над гаем,
Покуль невядома дзе
Аж пад самым небакраем
У травы росныя ўпадзе.
Шчодра вербы, што на грэблі
Ў заварожанай цішы,
Поўня аблівае срэбрам...
Як іх выкінеш з душы?
І знянацку, неспадзеўкі
Дробным россыпам у твар
Дружна выдадуць прыпеўкі-
Свежы оптавы тавар -
Дзве дачушкі-сірацінкі
Той гаротніцы ўдавы:
Прыгажуні, бы з карцінкі.
Каб жа бацька быў жывы!
Не вярнуўся ў сорак пятым-
От бы радасці было!
Выраслі яго дзяўчаты,
Падняліся на крыло.
А ні роспачы, ні скрухі
У гарэзлівых вачах.
Дзе цяпер вы, весялухі,
Што вам сніцца па начах?
А гады ў рады. Дарогай
Кожны з нас свой крыж пранёс-
Гэта наша Перамога,
Наш з табой агульны лёс.
Пэўна ж, лёсам мы абраны
Зберагчы для маладых
Славу вашу, ветэраны,
Подзвіг мёртвых і жывых.
...Ганаровай вартай вербы
Над вадою Мухаўца
І мае - абапал грэблі
Ў сэрцу любых Ляхаўцах.