Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пойце ўголас,вечары...

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Пойце ўголас,вечары,
Твар казычце сьпелым вецьцем.
Не ставала нам пары,
Калі скокі пад павецьцю.

Кроплі ўгоман--мокры жарт,
Ўкруг хвастатыя сабакі.
У сэрцы вогнішча-пажар,
Не патушыш небараку.

Куркі,коткі,катухі,
Вас спагада акрыяла.
Акружыліся куткі,
Калі сонца засьпявала.

Кохча тлумам верая,
Расчыняйцесь,брамы,шырай.
Стрэньце бусла,салаўя,--
Не патрэбна болей ў вырай.

У пралескавым страю
Загула вясна-сяброўка.
Жыцьце дыхае ўгару,
Не сканчаецца вандроўка.