Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Помнік"

Сярэдняя: 3.9 (18 галасоў)
Памяці маіх аднасельчан з невялічкай вескі,з якой у 1944г на вайну прызвалі 43 чалавек, а дамоў вярнуліся толькі трое... "Помнік" Даўно мінуў той час жахлівы Калі грымела тут вайна І адпраўляла ў магілы Людзей загубленых штодня Нам толькі памяць застаецца І помнік сціплы ля дарогі Тут душы тых,хто не вярнецца Свае аставіўшы парогі Не нарадзіўся,не загінуў Не знойдзеш тут свайго імя Хто назаўседы свет пакінуў А мог быць ты,а мог быць я Пад ім ніхто не пахаваны Няма журботных дамавін І зорка,як на сэрцы рана Крывавіць сокам журавін Стаяць у самоце тры бярозы Тут птушка песню прапяе Пальецца дожджык,быццам слезы Па тых,хто згінуў на вайне . adidas