Шукаюць хмаркі ў небе
той вясны,
Адзінай, непаўторнай
У цэлым свеце.
Я ў роспачы, бо недзе
На душы
Шукаю адзіноту,
Быццам у леце.
А дрэвы цягнуць кроны
У вышыню,
Рыхтуючыся разам
Да зімоўя.
У сэрцы – восень, клёны,
Цішыню
Сярод апаўшых я шукаю
Лісцяў.