Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Поўх

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Прамаўляю слова «поўх» –
і з’яўляецца адразу
луг, папляжаны капцамі
з долу выпхнутай зямлі…

Поўша! Хто ты ёсць? Які ты?
Ці ў мадэлі твайго свету
насамрэч няма мне месца
з сакавітаю травой
і пяшчотаю шматквецця?

Што, сляпко, хацеў сказаць ты
гэтым следам сваім цёмным?

Што супольнага нічога
і няма ў нас, і не будзе?

Ох, баюся, недалёка
адышла я ад цябе:

з невідушчасцю ў вакольным,
з прагай выйсця ў іншасвет

я сама хіба нічога
не касую неабачна –

мерывам уласным цемры,
сваім мерывам святла?

Поўша, з нораў непрасветных
калі рыў дарогу ўгору –
гэта стаць хацеў ты птушкай?