Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра раўнапраўе

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Яшчэ сто гадоў таму
Клара Цэткін пайшла на вайну.
Усіх жонак з сабою пазвала,
Бо ўсім ім правоў не хапала.
А зараз ад гэтых правоў
Ужо час бараніць мужыкоў.
Ад іх не схавацца нідзе,
Нат у паветры ці на вадзе.
Крыўда цяпер у жанок карацей:
Толькі яны нараджаюць дзяцей.
Ну а таму, адкажыце на міласць,
Дзе раўнапраўе тут, дзе справядлівасць?
А час такі і век такі,
Што лайдакі ўсе мужыкі.
А што першым мужык памірае,
То сумлення яму нехапае.
Бо мае вопыт ён багаты,
Хоць куды ды збегчы з хаты.