"Пра слова"
Я чуў,у жыцьці вось так бывала
Што слова нават забівала
Сказаў і потым не дакажаш
Што гэта проста сарвалося
Але ж у сэрцы засталося
Сядзіць і ціха крываточыць
А побач з гэтым крыўда крочыць
Сарвецца з вуснаў выпадкова
Нязграбнае,крывое слова...
Ім па жывому паласуеш
А потым ходзіш і шкадуеш
А слова душу ўжо калечыць
Аднак нам лепей калі лечыць
Дабро -дабром к табе вярнецца
І добрым словам адзавецца