Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра суседку і мядзведку...

Яшчэ не ацэнена

Пра суседку і мядзведку...
*******************************
У слязах прыбегла ўчора
Да мяне Пятрова Лора:
Гора горкае ў суседкі -
У градах бегае мядзведка.
З ранку трускае да ночы
Гарбузы і агурочкі,
І радыску, і турнэпс -
У хуткім часе і бульбу з'есць.
Пазгрызала карані -
Не наелася ані.
Потым вылезла на волю -
Усю патрушчыла фасолю.
Ля клубніцаў пасядзела
Ды палову ягад з'ела.
Гэтак кожны дзень шчыруе
І ў вус сабе не дуе.
А суседцы нашай гора -
Дык парайце ж цётцы Лоры,
Дайце нейкія даведкі,
Як пазбавіцца мядзведкі...
17.06 - 2015г.