Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра Трампа

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ёсць рай і на зямлі,
Хай ведае народ,
У крэсле прэзідэнта
Ды толькі першы год

Што дрэннае-не ад яго,
Што абяцаў, то потым будзе.
Жыві ў сваю асалоду,
Глядзі толькі каб не ў блудзе.

Так і Трамп пачынаў,
Ды ён нават не сніў,
Што ў далёкай Расеі
Адвакацкі ёсць сын.

Да таго ж ён галоўны
За ўсіх ліберал,
А бутэльку ў кішэні
Ён даўно захаваў.

Як толькі пачуў ён,
Што Трамп перамог,
Пабег ў Савет свой,
Не чуючы ног.

З ганку пачаў ён
Калег віншаваць,
І кожнаму ў кілішак
З бутэлькі наліваць.

Прапанаваў калегам
Прадумаць усё без жарту,
Каб святкаваць у Расеі
"Дзень Перамогі Трампа".

А сродкі інфармацыі
Ту навіну схапілі
І на цэлы белы свет
Тут жа раскруцілі.

Паднялі ў Штатах гвалт:
"Трампа хутчэй за краты!"
Спачатку ў ЦРУ,
А потым і дэмакраты.

А ў тых дэмакратаў
Даляраў дык будзь здароў.
Яны нацкавалі на Трампа
Адразу аж пяць Кісялёў(Салаўёў)

Ад імпічменту і ад іх
Ён у асноўным адбіўся,
Але ж пажыць у раі
Ужо безнадзейна спазніўся.