И звезда с звездою говорит.
М. Лермантаў
За акіянам усё ахвотней разва-
жаюць пра «зорныя войны»
З газет
Продкі газет не чыталі —
Продкі чыталі па зорках.
Наіўна свой шлях вызначалі
Па іхняй гаворцы.
Начамі ў пячоры іх чорныя
Заходзілі зорныя сны.
Веру — парою зорнаю
Прыдумалі жорны яны.
Веру — парою зорнаю,
Калі я і сам не сплю,
Прашчур мой непакорлівы
Ціха шапнуў: «Люблю!..»
Продкі газет не чыталі —
Продкі чыталі па зорках.
Наіўна свой шлях вызначалі
Па іхняй гаворцы.
Святло ліючы непагаснае,
Зоркі не веялі згубаю:
He страшна было,
не страшна
Зоркаю, зорачкай яснай
Называць сваю любую.