Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прадчуванне мая...

Яшчэ не ацэнена

Нарэшце адступілі халады,
Зіма зубамі болей не скрыгоча
І збегла немаведама куды -
На градусніку з плюсам,
нават ноччу.

І сонейка ласкавей з дня на дзень
З блакітных даляглядаў пазірае,
І цешыць думкі чараду надзей
Глытком паветра прадчуванне мая.

Птушыны хор гучыць на ўсе лады!
Усё жывое дыхае пяшчотай.
У вэлюм прыбіраюцца сады,
І салаўі рыхтуюць свае ноты...
26.04 - 2015г.