Даўнюю маю мару – праехацца на БелАЗе
Па вуліцах роднага Жодзіна:
Сігналіць красуням-модніцам,
Трымаць нагу цьвёрда на газу.
Заеду на стадыён «Тарпеда»,
Каб круг зрабіць з развароту,
Адзін, каб пасьпець да абеду
Вярнуць аўто для завода.
Затым парулю на Брызгалаўку,
Каб змыць пыл дарожны з твару.
Дазволю на белазаўскую палубу
Узьняцца якомусь маламу.
Дазволю ўявіць пагоню,
Крыкнуць на ўсё горла:
Нас ніхто не дагоніць!
Нас ніхто не дагоніць!
Затым пракачуся да ДРЭСа
Па родных з маленства сьцяжынках.
Будуць мець добрага стрэса
Улады свае - з Дзяржынкі.