Вось і настала гадзіна,
калі ў галаве, бы турбіна,
гудуць твае мары ды юры.
І думкі – тупыя, бы куры.
Ты зранку, пасраўшы ахвотна,
ідзеш на завод, бесклапотна
пярдоліш дэталь за дэтальлю.
А ўвечар – сваю Натальлю.
Ёй дарыш цукеркі ды цацкі.
Азартна, па-заліхвацку,
спускаеш у клюбах заробак, -
юнак, пралетар, недаробак.
Жадаеш зрабіцца банкірам,
быць сябрам Міног і дэ Ніра,
піць грапу, ня ведаць грыпу,
грэць дупу ва ўласным джыпе.
Ад гэткай херні рамантычнай,
аніяк жа цябе не датычнай,
бухаеш у таньненькім бары,
пасьля – у дварох пад гітару,
дзе трызьніш ня цурыхам-рымам,
але найбанальнейшым крымам,
і лезеш, прымроіўшы мора,
пасікаць у зарасьцях флоры.