Правапісанне —
з чыстага ліста,
без недарэчных
плямаў і памылак
ды з дапамогай
светачу Хрыста —
не умаленне —
велічная сіла.
Правамаўленне —
сціпласць языка —
акт абрытання
бурнай плыні слова—
не на безводдзі
ссохлая рака —
а ціхаводдзе
з вераю Хрыстовай.
Праваздзяйсненне—
праведнасці баль—
не па прынуке—
шчырай волі сэрца—
заўсёды — радасць,
ісцінны Грааль,
заўсёды — мудрасць,
Божае бяссмерце.
19.09.2014