Прыдзе час, калі папросяць,
Нават быў бы ты Фідэль.
Коні ўшчэнт туман разносяць,
Моль з'ядае камізэль.
Скронь у холад, дотык пальцаў.
Або подушкі пад пас.
Усё адно, ты не чапляйся.
Зменаў час не міне нас.
Што ўпадае - прарастае.
Што гніе- жыццё дае.
Напрадвесні жолуд трэсне.
Можа так, а можа не.