******************************
Гэтак казачна - прыгожа -
Немагчыма перадаць!
Мякка сцеле зімка ложак -
Каб не жорстка было спаць...
У маркотным задуменні
Дрэвы велічна стаяць.
Дзень праходзіць, як імгненне:
Толькі ўсталі - трэба спаць.
У руцэ трымаю шуфель -
Давядзецца папацець!
Заляпіла завіруха
Студню, ганак і павець.
Глянеш - дыхаць пераймае -
На такую прыгажосць.
Дзесьці сонейка блукае -
Зараз рэдкі яно госць.
Ды ўжо студзень на сыходзе,
Люты хутка праляціць.
Сумаваць па сонцу годзе,
Трэба й холад перажыць.
Неяк казачна - прыгожа
Сее снег, як дробны мак.
Сцеле зімка белы ложак,
Не супыніцца ніяк...
22.01 - 2015 г.