Дзяцінства час былы й далёкі,
Схаваны першыя дзе крокі
Згадае памяць мімаволі,
Як першыя шнары ад болю
Мяне вучылі навучацца,
Ні з кім з дарослых не спрачацца,
Адно я толькі не асіліў -
Як у жыцці мне стаць шчаслівым
Уклалі сотні простых ісцін:
Як трэба жыць, знайсці ў чым выйсце,
Падманваць нельга, нельга красці,
А быў патрэбны прыклад шчасця